Нанач закружыла сляпучая завея, пагнаўшы на змярканні рэдкі сняжок. І тры дні, засцячы каламутнай імглою свет, шалеў раз’юшаны вецер, белымі косамі змятаў з неба дробны снег, а на крутых грудах выветрываў сухі пясок. Снегам заносіліся зацішныя вуліцы, перамяталіся дарогі, раўняліся глыбокія канавы. Толькі нязрушна і ўпарта стаялі старадаўнія дубы, выставіўшы сваё крывое галлё, на палявых межах непрыступна махалі калючым пруццем дзікія грушы, нібы наўмысна абдзіраючы вецер. Браўся ў сілу і бязлітасным холадам сек мароз, якім абмарожваліся падарожныя людзі.
Аднак завея нечакана аціхла. Заняўшы паўнеба, позняю раніцаю выступіла ружовасць, і агністым крайком з-за нізкай смугі вызірнула і пачало яснець вялікае і заўсёды чаканае сонца. Над мяккімі стрэхамі завіс яшчэ не змерклы месяц, звонам пустых вёдраў пачаўся новы дзень. Малыя дзеці, зрабіўшы на шыбе падталую дзірачку, адным вокам цікавалі на вуліцу, на белы, роўны з плотам снег.
(135 слоў)
Паводле В. Адамчыка
Похожие статьи:
Алесь Разанаў → Алесь Разанаў - Завея
Сяргей Грахоўскі → Сяргей Грахоўскі - Завея
Мікола Чарняўскі → Мікола Чарняўскі - Снежань