Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Жытнёвае поле

   Я стаю наўзбоч і праз адлегласць часу ўчэпістай дзіцячай памяццю чую ўвекавечанае ў душу, набліжанае вяртаннем у маленства грознае грукатанне грому, пад раптоўным зыркім святлом маланкі бачу бясконцую няспынна-хваліста-хісткую шырыню жытнёвага поля (у маленстве ўсё здаецца нашмат большым, уражлівым і аб’ёмістым), схіленыя дажджом, абцяжараныя буйным зернем каласы, якія горнуцца да прамытых дажджынкамі блакітных вочак васількоў-валошак, нібыта глядзяцца ў іх.
   Чую саладкаваты пах важкіх жытнёвых снапоў, якія покатам ляжаць на густым іржышчы і якія я, малалетак, спрабую падцягваць у кучу. З прыемнай натруджанасцю зносіў я і нажатыя мамай жмені, складваючы іх на перавясла, якім туга звязвае яна сноп за снапом. Не баяўся я і калючага ржышча, то высокага, дзе зелянеецца трава, бо яго трэба было скасіць на зіму карове (і як яна ела гэткую саламяную цвердзь?), то зусім нізенькага, калі прыходзіў брыгадзір з праверкай і хваліў маму за такую прылежнасць.
(139 слоў)

Паводле А. Бутэвіча
 

Похожие статьи:

ПераказыЖніво

Казімір КамейшаКазімір Камейша - Духмянае дзіва

Пятрусь МакальПятрусь Макаль - Поле, поле...

ПераказыВечнае поле

Васіль ЗуёнакВасіль Зуёнак - Поле