Якімка аглядаў партызанскі лагер.
Раней, калі гаворка заходзіла пра жытло партызан, у яго ўяўленні чамусьці абавязкова паўставалі буданы, накрытыя яловымі лапкамі або саломай. А тут ніякіх буданоў не было. У засені векавых елак, тулячыся да цёмна-шэрых ствалоў з падцёкамі смалы, роўным радам цягнуліся зямлянкі. Збоку і з тылу яны зусім не падобныя былі на чалавечае жытло. Проста невысокія, прадаўгаватыя пагоркі, пакрытыя, як і ўвесь лес навокал, зялёным мохам. Толькі калі падысці да зямлянкі спераду, дык можна ўбачыць два невялікія, не больш ліста з вучнёўскага сшытка кожнае, акенцы і вузкія, як прайсці аднаму чалавеку, дзверы, да якіх спускаліся земляныя прыступкі.
Усярэдзіне зямлянак было даволі прасторна і па-свойму ўтульна. Ад дзвярэй аж да задняй сцяны вёў шырокі і глыбокі ход, такі, каб у ім маглі свабодна размінуцца двое і каб чалавек не згінаўся. Сцены, вышынёй усяго з паўметра, былі з бярвення. На іх абапіраліся з двух бакоў плашкі. Гэта быў дах, які адначасова служыў і столлю.
(154 словы)
Паводле Я. Курто
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Зубрыная сцежка
Пераказы, дыктанты → Хлеб для партызанаў
Пераказы, дыктанты → Партызаны
Пераказы, дыктанты → Бушавала полымя гневу
Пераказы, дыктанты → Гарніст