Жырафа – самая высокая жывёла. І выгляд у яе вельмі дзіўны. Доўгая трохметровая шыя выцягнута ўверх. А на ёй маленькая галоўка з кароткімі рожкамі. Іншай жывёле напіцца вельмі проста, была б вада. А ў жырафы галава на шэсць метраў над зямлёй паднята. Не адразу да вады дацягнецца.
Жырафа не на траве пасецца, а шукае ежу ў кронах дрэў. Звычайна жырафы кормяцца раніцай і ў другой палове дня. А ў гарачы час яны дрэмлюць у цяні дрэў. Плямістая афарбоўка добра маскіруе іх, а высокі рост дапамагае здалёк убачыць драпежніка. Ды і бегае жырафа не горш за добрага скакуна, хаця важыць кілаграмаў 750 і болей. А вось ад паляўнічых гэтым жывёлам цяжка ратавацца. Таму жырафа ўзята пад ахову як рэдкі від.
(119 слоў)
(Паводле часопіса «Раніца»)
Похожие статьи:
Артур Вольскі → Артур Вольскі - Жырафа