Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Жывая галінка

   Надвячоркам Лёня з маці ішлі з дзіцячага сада. Каля тратуара раслі таполі. Дзядзька абразаў верхавіны галінак. Лёня са смуткам пазіраў на галінкі. Потым ён падняў адну. Дома Лёня паставіў яе ў ваду з цукрам.
   Стаяла галінка на акне і піла салодкую ваду. Набухалі на ёй пупышкі.
   Аднойчы падышоў Лёня да галінкі і радасна здзівіўся. Верхнія пупышкі лопнулі. З іх паказаліся вострыя зялёныя лісцікі.
(65 слоў)

Паводле П. Рунца