Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Жураўліная песня

   У радасці свая вясна, і неабавязкова ёй прыходзіць да чалавека вясной. Ёсць лета і зіма, ёсць дзень і ноч, усход і заход сонца. Зімою трашчыць уночы на рэках лёд, гул ідзе высока, а раніцай ляжаць снягі, ружовыя і чыстыя, як радасць. Аў жытнёвае лета вісіць над зямлёю яблык, пераспелы і светлы, як даўняя журба. Яблык упадзе – надыдзе восень, а восенню хлапчукі пякуць на полі бульбу, і ўвосень прыходзяць да чалавека ўспаміны пра маленства. Але толькі вясною высока ў небе клічуць радасць журавы. У сакавіку, здараецца, ноччу ідзе дождж, і ў вадасцёчнай трубе грыміць, як гром, абвальваецца намёрзлы лёд.
   У сакавіку першым дажджом і вільготным пругкім ветрам гукае ў акно ранняя вясна. І потым ужо будуць трубіць журавы, а яшчэ потым ралля ў полі стане шэрай, як жураўлінае крыло.
   Ляціце, журавы, ляціце сваёй млечнай дарогай, вясёлай і шумнай, бы крыгаход!
(142 словы)

Паводле М. Стральцова.

Похожие статьи:

Міхась СтральцоўМіхась Стральцоў - Сена на асфальце

БиографииМіхась Стральцоў

Міхась СтральцоўТворчасць Міхася Стральцова

Міхась СтральцоўМіхась Стральцоў - Адзін лапаць, адзін чунь

Міхась СтральцоўМіхась Стральцоў - На чацвёртым годзе вайны