Маладыя жоравы збіраюцца разам з бацькамі ў вялікае падарожжа. Яны вучацца лятаць строем, трохкутнікам і робяць для практыкі пробныя палёты над ваколіцай. Харчуюцца жоравы на балотах і палях. Яны ядуць розных чарвякоў, лічынак, жабак і карэнне балотных раслін. У канцы лета і ў пачатку восені яны трымаюцца бліжэй да палеткаў. Асабліва любяць яны гарох.
Адлятаюць жоравы ад нас у кастрычніку. Гучным крыкам абвяшчаюць яны ўсяму свету аб тым, што пачынаюць свой вялікі пералёт у цёплыя краі на зімоўку.
(78 слоў)
Паводле В. Вольскага
Похожие статьи:
Пераказы → Проса для жораваў
Пераказы → Любоў да радзімы