Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Жнівень

   Людзі, калі бачаць паварот ад лета да восені, кажуць: «Прыйшоў Пятрок – апаў лісток; прыйшоў Ілья – апала два».
   Луг ужо скошаны. Дзе яшчэ тыдзень таму назад калыхаліся высокія зялёныя травы, блішчалі кветкі, над якімі з такімі вясёлымі песнямі лёталі работніцы-пчолкі, збіраючы мядок, – там цяпер пуста. Адны толькі стагі, як вежы, параскідаліся па грудочках то тут, то там. Маладзенькая травіца-атава, якая вырасла на пакошы замест старое травы, блішчыць на сонцы, як толькі што ўзышоўшы ячмень або авёс, і сцелецца па зямлі, як павее вецер. Ёй ужо не вырасці да старое. Буслы даўно пазляталі з гнёздаў і ходзяць стадамі па лузе або кружацца высока-высока ў небе, усё роўна як радзяцца яны перад далёкай дарогай.
(116 слоў)

Паводле Я. Коласа

 

Похожие статьи:

ПераказыБагаты жнівень

Клаўдзія КалінаКлаўдзія Каліна - Жнівень

Васіль ЖуковічВасіль Жуковіч - Канчаецца лета

Віктар ГардзейВіктар Гардзей - Жнівень