Хто не ведае гэтага крылатага ляснога доктара? Дзятлаў на Беларусі жыве цэлая сямейка.
Ёсць дзятлы стракатыя, зялёныя, сівыя. Самага вялікага дзятла называюць жаўна. Ён апрануты ў чорнае апярэнне, а на галаве носіць чырвоную шапачку. Дзюба ў жаўны нібы жалезнае долата. За два тыдні ён будуе прасторнае дупло. Жаўна лечыць дрэвы ад світання да змяркання. І як сапраўдны Айбаліт ніколі не стамляецца рабіць дабро – берагчы нашы гаі, дубровы і бары.
(70 слоў)
Паводле У. Ягоўдзіка
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Сачыненне вавёркі
Пераказы, дыктанты → У гасцях у дзятлаў
Пераказы, дыктанты → Стракаты дзяцел
Пераказы, дыктанты → Чырвоны капялюшык
Пераказы, дыктанты → Лясны доктар (Паводле З. Бяспалага)