Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Жамчужына паэтычнага плёну

   Не будзе перабольшваннем сказаць, што яшчэ і цяпер творчасць Купалы і Коласа вывучаецца ў школе крыху аднабакова. А між тым творчасць класікаў разнастайная – скажам, якая шырокая і глыбокая Купалава лірыка альбо філасофская паэзія, што сведчаць пра багаты духоўны свет як аўтара, так і яго герояў! Праўда, Коласу, бадай, пашанцавала больш – асабліва з вывучэннем яго паэмы "Новая зямля". Гэты твор перажыў многія тагачасныя і пазнейшыя крытычныя наскокі, няўхільна сцвердзіўся жамчужынай Коласавага паэтычнага плёну і ўсёй беларускай літаратуры, энцыклапедычна адлюстраваў жыццё, побыт, духоўны свет тагачаснай вёскі і часткова горада, натхніў да далейшага, глыбейшага развіцця нашу прозу. Так, так, прозу, бо ў "Новай зямлі" ўдала спалучыліся паэзія і проза, ярка даследавана пэўная эпоха, чалавечы свет з зямлёй і космасам. Пазнейшая проза не магла і цяпер не можа не ўлічыць Коласавай лірыкі і натуральнай заземленасці, мастацкай дэталізацыі, эстэтычна-філасофскага заглыблення ў асэнсаванні жыццёвых з’яў, сацыяльных пераўтварэнняў і ўнутранага чалавечага свету. Невыпадкова ж не толькі нашы паэты, але і празаікі гэтак любяць "Новую зямлю": яна такая адзіная і непаўторная, невыпадкова ж сын беларускай зямлі, касманаўт Пётр Клімук, узяў яе з сабой у высокае неба!
(178 слоў)

Паводле Г. Далідовіча

 

Похожие статьи:

Якуб КоласТворчасць Якуба Коласа

Якуб КоласПаэма «Новая зямля» — мастацкая энцыклапедыя жыцця беларускага сялянства

Якуб КоласКарціны роднай прыроды ў паэме «Новая зямля». Жанравыя асаблівасці паэмы

Якуб КоласСлужэнне народу — асноўны абавязак мастака. Паэма «Сымон-музыка»

Якуб КоласДухоўнае багацце чалавека ў паэме «Новая зямля»