Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Жалуды для вавёрачкі

Варыянт 1 (70 слоў)

 З поўнымі кошыкамі грыбоў сябры вярталіся дамоў. Сярод дубоў стаяла маленькая альтанка. Яны прыселі адпачыць.
   Памацнеў вецер. Неба зацягнулі шэрыя хмары. Трэба спяшацца ў вёску. Раптам хлапчукі заўважылі вавёрачку. Яна скокнула на дуб. У зубах гаспадынька трымала жолуд. Вавёрка схавала яго ў дупло, паскакала далей.
   Дупло знаходзілася нізка над зямлёй. Хлопчыкі вырашылі дапамагчы звярку. Яны пачалі збіраць жалуды і складваць у кладоўку. Вось будзе сюрпрыз для вавёрачкі!
 


 

Варыянт 2 (120 слоў)

   Дагараюць жоўтым золатам бярозы і клёны. Агрубела, пакрылася белым павуціннем трава. Не спяваюць птушкі. Але малых грыбнікоў гэта не засмучае. Весела пераклікаюцца хлопчыкі ў родным лесе.
   З поўнымі кошыкамі грыбоў вярталіся сябры дамоў. Каля лесу стаяла невялікая альтанка, і яны прыселі адпачыць.
   І тут хлопчыкі ўбачылі вавёрачку. Яна скокнула на дуб, схавала ў дупло жолуд і зноў уніз па камлі спусцілася.
   Дупло знаходзілася нізка ад зямлі. Яно было прасторнае, як кладовачка. Засунуў Алесь у яго руку і намацаў жменьку жалудоў. Зімой не толькі арэхі, але і жалуды вавёрачцы спатрэбяцца.
   Сябры вырашылі дапамагчы лясной прыгажуні і пачалі збіраць жалуды.
   Дома хлопчыкі не сказалі, чаму затрымаліся ў лесе. Моўчкі перабіралі грыбы. Кожны ўяўляў, як радуецца жалудам у дупле вавёрачка.
 
Паводле Я. Галубовіча

 

Похожие статьи:

Віталь ВольскіВіталь Вольскі - Вавёрка

Васіль ВіткаВасіль Вітка - Вавёрчына гора

Мікола ЧарняўскіМікола Чарняўскі - Лясная гаспадыня

Пераказы, дыктантыВыпадак у лесе

Артур ВольскіАртур Вольскі - Вавёрка