Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Жаваранкі

   У ясным бяздонным блакіце звінелі песні жаваранкаў. Але саміх птушачак не было відаць. Косцік пачаў выглядаць жаваранкаў. Вунь адзін. Другі. Трымаліся на адным месцы ў паветры ледзь бачныя птушачкі. Вось адзін жаваранак перастаў варушыць крыльцамі. Упаў уніз. Потым узняўся ўвысь. А затым з новай сілай разлілася ў прасторы яго песня. Песню гэту слухала ўся прырода. Кроплі падаюць са стрэх ціхутка, каб не парушыць дзівосную мелодыю.
(65 слоў)

Паводле С. Александровіча

 

Похожие статьи:

ПераказыЖаўруковы звон

ПераказыЖаваранак

Васіль ЖуковічВасіль Жуковіч - Гуканне вясны

ПераказыЖаваранак

ПераказыПесня ляснога жаваранка