Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Жаваранак

   Нідзе так добра не чуваць спеў жаваранка, як у чыстым полі. З высокага неба льецца птушыная песня, нібы мноства срэбных званочкаў узняло сонца аж пад воблакі.
   Аднойчы ў залатым паднябессі я заўважыў не жаваранка, а каршуна. Драпежнік лунаў высока-высока, кагосьці высочваў. Спачатку я і не прыкмеціў, як ад самай зямлі пачаў узнімацца жаваранак. Срэбны званочак, захоплены ўласнай песняй, не бачыў, што ляцеў у кіпцюры да смерці.
   Каршун кінуўся ўніз, рассякаючы паветра, як маланка. Перад ім ляцеў маленькі шэры камячок. Куляй птушачка шмыгнула мне пад адзенне, даверліва знайшоўшы сабе схованку. Я ўбачыў лютыя вочы каршуна, разяўленую дзюбу, растапыраныя кіпцюры і міжволі замахнуўся на драпежніка пугай. Ён неахвотна ўзняўся ўгору.
   Дзесьці пад маім адзеннем сядзеў трапяткі жаваранак. Нейкі час я адчуваў сябе акрыленым, і мне здавалася, быццам вось-вось я палячу. Калі я зварухнуўся, шэрая птушачка пырхнула і паляцела. Я стаяў радасны, узнагароджаны птушыным даверам.
(143 словы)

Паводле І. Грамовіча

 

Похожие статьи:

ПераказыЖаўруковы звон

Іван ГрамовічІван Грамовіч - Воблакі

ПераказыЖаваранак

ПераказыПесня ляснога жаваранка

Васіль ЖуковічВасіль Жуковіч - Гуканне вясны