Як ні дзіўна, але на Палессі рэдка дзе ўбачыш елку, бо гэтае пераборлівае дрэва ніколі не расце на пясчаных грудах і ў балотах, якіх вельмі шмат тут. Яна любіць тлустую і глейкаватую глебу. Таму ў маёй роднай вёсцы яна рэдкая госця нават на навагоднія святы. З дзяцінства памятаю, што ў школе замест елкі заўсёды на Новы год упрыгожвалі хвою.
Дрэва гэтае надта музыкальнае. Не толькі таму, што ў яго верхавінах круглы год гучыць сімфонія ветру, але і па другой прычыне: з драўніны елак вырабляюць скрыпкі і іншыя музычныя інструменты. Калі я чую ў якой-небудзь канцэртнай зале або па радыё журботную музыку скрыпак, дык мне здаецца, што лясная сімфонія елак перасялілася ў іх душы. У руках музыкантаў скрыпкі плачуць аб загубленай долі елак, пра той далёкі час, калі яны раслі ў вольным лесе і былі прыгожымі маладымі ялінамі.
(138 слоў)
Паводле М. Капыловіча.
Похожие статьи:
Мікола Чарняўскі → Мікола Чарняўскі - Ёлка
Янка Журба → Янка Журба - Наша ёлка
Пераказы → Родная зямля (Паводле М. Капыловіча)
Васіль Хомчанка → Васіль Хомчанка - Елка з белымі кветкамі
Ядвіга Бяганская → Ядвіга Бяганская - Міколкава ялінка