Што такое ежа? Гэта сіла, неабходная для выканання любой працы. Гэта матэрыял для аднаўлення клетак і тканак, якія разбураюцца падчас сваёй жыццядзейнасці. Гэта энергія для падтрымкі цяпла ў арганізме. Гэта такія арганічныя і мінеральныя рэчывы, як бялкі, вугляводы, вітаміны, тлушчы, мінеральныя солі.
Беларусы – спрадвечныя земляробы. Раслінная ежа для нас была здаўна асноўнай. Таму елі мы ўсё, што расце на нашай зямлі. Сушылі і квасілі, салілі і вялілі.
Беларусь – краіна бульбы. Сёння нават не ўяўляеш, як можна было жыць без яе. Больш за дзвесце страў гатуецца ў нас з бульбы: дранікі, бабка, камы, калдуны, клёцкі, запяканка і іншая смаката.1 Бульба – гонар нашай беларускай кухні, наш другі хлеб.
Мы ніколі не елі за голым сталом, не засланым абрусам, бо ежа нам заўсёды была святам. Мы ніколі не гаварылі пра ежу абразлівыя словы.
(132 словы)
Паводле Я. Сіпакова.
Похожие статьи:
Янка Сіпакоў → Янка Сіпакоў - Лета з мятлушкай
Янка Сіпакоў → Янка Сіпакоў - Перавернуты
Янка Сіпакоў → Янка Сіпакоў - Як спакайней?
Янка Сіпакоў → Янка Сіпакоў - Клетка
Янка Сіпакоў → Янка Сіпакоў - Заміра