Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Зімой у лесе

   Ціха і ўрачыста ў зімовым лесе. Заснежаныя хвоі і яліны стаяць задуменна і важна. Мякка падаюць сняжынкі, зоркамі асядаюць на зямлю. Снег прыемна рыпіць пад нагамі.
   Зверху раздаецца тонкі піск. Там мітусіцца птушачка ў чорнай шапачцы. Якая яна прыгожая!
   Каралёк – самая маленькая птушка нашых лясоў. На галаве ў каралька аранжавая шапачка з чорнымі стужкамі. Яна нагадвае карону. Таму і назвалі птушку каральком. У вырай каралькі не ляцяць. Маразы пераносяць у галінках ельніку.
(75 слоў)

Паводле Я. Галубовіча

 

Похожие статьи:

Рыгор ІгнаценкаРыгор Ігнаценка - Сон у лесе

Максім ГарэцкіМаксім Гарэцкі - У панскім лесе

Пераказы, дыктантыУ лесе (Паводле М. Гарэцкага)

Рыгор ІгнаценкаРыгор Ігнаценка - Вартавы цішыні

Казкі ЖыццяЯкуб Колас - Стары лес