Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Духоўны скарб

   Іншы раз, калі гартаеш кнігі па гісторыі Беларусі, так хочацца за фактамі і датамі гістарычных падзей убачыць людзей, пра якіх у летапісах, або дакументах, або манаграфіях напісана толькі некалькі радкоў, даведацца пра тое, як яны жылі, чаму радаваліся і аб чым сумавалі, прачытаць хоць адно моўленае імі слоўца, паглядзець на іх партрэты, каб наблізіць да сябе той далёкі час і стаць сведкам усяму, што некалі адбывалася.
   Нічога новага не адкрыю, калі скажу, што гісторыя – гэта не толькі даты падзей і ясныя, на падставе сведчанняў сучаснікаў факты (хаця іх, безумоўна, трэба ведаць, каб хтосьці не спекуляваў на гістарычнай неадукаванасці народа), але і духоўны скарб, які стагоддзямі збіраўся народам і жывіць ягоную памяць, абуджае нацыянальную свядомасць. Гэта таксама маральныя ўрокі, што засцерагаюць нас ад паўтарэння памылак. Гэта і запавет любіць і шанаваць сваю Бацькаўшчыну, запавет, перададзены нам бацькамі і дзядамі.
(138 слоў)

Паводле В. Чаропкі

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыЗала сарака

Пераказы, дыктантыНумізматыка

СачыненніПа старонках твораў пра мінулае

Пераказы, дыктантыВедаць гісторыю сваёй зямлі

Ніл ГілевічНіл Гілевіч - Лірычны каментарый да нашага радаслоўя