У тую ўрачыстую перадсвяточную ноч у глыбінях галактыкі акурат над Завоссем успыхнула калядная зорка Паэта.
Дата яго нараджэння цяпер значыцца ў календары UNESKO, бо ён, Адам Міцкевіч, – сусветна-вядомы творца, бо ягоны ўнёсак у культуру і асвету дужа важкі, гуманістычныя ідэі, якімі прасякнута ўся яго літаратурная спадчына, працягваюць служыць дабру, прагрэсу, краса яго высокай шчымліва-праніклівай паэзіі ў розных кутках свету зачароўвае тых, хто любіць мастацкае слова.
Духоўная постаць Адама Міцкевіча заўсёды была і застаецца надта прыкметнаю ў сферы прыгожага пісьменства і прывабнаю. Яго любілі і любяць, шанавалі і шануюць розныя народы, а заўважалі і заўважаюць найперш іх вялікія сыны. Вельмі высока яго цаніў знакаміты творца, палымяны патрыёт Украіны Іван Франко. Богам называў Міцкевіча ў адным з вершаў Яўгені Баратынскі. Заслужанаю і далёка чутаю славаю Міцкевіч карыстаўся яшчэ ў маладыя гады. Як засведчылі сучаснікі генія (у прыватнасці – Антоні Эдвард Адынец у яго "Пісьмах з падарожжа") Аляксандр Пушкін, сонца рускай паэзіі, на адной з вечарын сваіх усклікнуў, узрушаны імправізаваннем Міцкевіча: "Які геній! Які свяшчэнны агонь! Што я побач з ім!"
(167 слоў)
Паводле В. Жуковіча
Похожие статьи:
Янка Купала → Эстэтычныя погляды Янкі Купалы
Янка Купала → Тэма паэта і паэзіі ў творчасці Янкі Купалы. Дэмакратызм і народнасць яго творчасці
П → Паэт
Пераказы, дыктанты → Пімен Панчанка
Пераказы, дыктанты → Мясціны Коласа