Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Дунай

   Сабакі ў дзядзькі Антона былі надта сярдзітыя, затое разумныя. Яны пільна сцераглі двор. Самы вялікі з іх, якога звалі Дунай, мог пусціць незнаёмага чалавека ў хату, але не выпускаў да прыходу гаспадара.
   Мне вельмі падабаліся малыя шчаняты, і я выпрасіў аднаго сабе. Шчанюк быў чорны, а на жываце поўсць рыжая, нібы ён у камізэльцы. Я таксама назваў яго Дунаем.
   Пакуль я рабіў будку пад ганкам, Дунай спаў на анучы ў сенцах. Ён прывык да сваёй талеркі, з якой еў тое, што я мог ухапіць са стала.
   Дунай рос, не ведаючы ніякай прывязі. Мы з ім пасябравалі так, што ніколі не разлучаліся. У агарод, на рэчку, у сяло – усюды я браў шчанюка з сабою. Дунай заўсёды лашчыўся да мяне, ад радасці гатоў быў, здаецца, падскочыць і лізнуць мне твар. Шчырасць і ўдзячнасць да мяне ён умеў выказваць па-свойму: так і віляў кучаравым хвосцікам.
(143 словы)

Паводле І. Грамовіча

 

Похожие статьи:

ПераказыБелы шпіц

ПераказыФомка

ПераказыШукаю гаспадара

Уладзімір ЯгоўдзікУладзімір Ягоўдзік - Атаман-барабан

ПераказыБелы шпіц