Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Дуб і сасна

   Па дарозе ў Нясвіж растуць, абняўшыся, два дрэвы – дуб і сасна. Кажуць, што было гэта яшчэ за князем Радзівілам.
   У князя была прыгожая дачка, і пакахала яна пастуха. І пастух яе таксама пакахаў. Але пажаніцца яны не маглі. Князь пра шлюб з простым селянінам і слухаць не хацеў.
   І вось закаханыя вырашылі ўцячы з замка. Даведаўся пра гэта князь, разгневаўся, кіламетраў праз шэсць дагнаў іх са сваёй світай. Не пашкадаваў уладар ні дачкі, ні пастуха.
   На тым месцы выраслі дуб і сасна, якія і цяпер растуць, навекі абняўшыся.
(88 слоў)

(Паводле А. Гурскага)

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыСасна

Янка СіпакоўЯнка Сіпакоў - Танец соснаў

Пераказы, дыктантыСасна пры дарозе

Анатоль БутэвічАнатоль Бутэвіч - Як сасна з бярозай пасябравала

Аркадзь КуляшоўАркадзь Куляшоў - Сасна і бяроза