Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Другі месяц зімы

   Сцюдзёна на дварэ. Надышоў другі месяц зімы. Яго называюць студзень. Трашчыць мароз. Рэкі і азёры пакрыты тоўстым лёдам. Снегам засыпаны дарогі і сцежкі. Спяць у лесе дрэвы пад снежнымі шапкамі. Маладыя елкі падобныя на снежныя шатры. Тут часам хаваюцца зайцы. Ціха і маўкліва ў заснежаным лесе. Час ад часу гэтую цішыню парушае стук дзятла. З дрэва на дрэва пералятае белабокая сарока. Галіна зварухнецца. Ад гэтага снежныя камы падаюць долу.
(70 слоў)

Паводле В. Вольскага

 

Похожие статьи:

ПераказыЗімой у лесе (Паводле Я. Галубовіча)

Ларыса ГеніюшЛарыса Геніюш - На каньках

ПераказыСтудзень

Кастусь ЖукКастусь Жук - Снежань

Кастусь ЖукКастусь Жук - Беларуская зіма