Пасля кожнага чалавека сярод людзей застаецца памяць. Неаднолькавая яна для ўсіх, як і самі людзі неаднолькавыя. Пра аднаго заўсёды ўспамінаюць з ласкавай усмешкай, са скрухай у голасе. Адчуваецца: шкадуюць чалавека, не хапае яго сярод жывых. Пра некаторых, наадварот, стараюцца нават не ўспамінаць.
Пра чалавека, якога мы згадваем тут, усе казалі толькі добрае. За ўсё сваё жыццё ён, мабыць, ні з кім не пасварыўся, нікога не пакрыўдзіў. Між сабою яго вяскоўцы звалі Ломыш, хоць ягонае сапраўднае імя было Фёдар. Сілу чалавек меў такую, што здавалася, калі трэба будзе пераламаць напалову камень, дык ён з лёгкасцю зробіць гэта.
А як хораша спяваў Ломыш! Ведаў, якую песню завесці, бо душою адчуваў стан чалавека, разумеў, пра што той думае, аб чым непакоіцца. І прасіць Фёдара не трэба было. Страсяне галавою, выпраміць спіну і праз імгненне-другое заспявае. Вось такі гэта быў чалавек – вясёлы і спагадлівы, гаспадарлівы і сумленны.
(143 словы)
Паводле А. Ненадаўца
Похожие статьи:
Міхась Кавыль → Міхась Кавыль - Чалавек
Якуб Колас → Духоўнае багацце чалавека ў паэме «Новая зямля»
Ян Баршчэўскі → Ян Баршчэўскі пра ўваскрэсенне душы і перамогу чалавека над злом
Пераказы, дыктанты → Чалавек і прырода
Пераказы, дыктанты → Рэкі і людзі