Я ішоў па ціхай палявой дарозе. Быў цёплы веснавы дзень. У паветры звінелі жаваранкі. На палях зелянелі сакавітыя ўсходы. Каля палявой дарогі стаяла лаўка. Па баках лаўкі раслі дзве маладыя яблынькі. Я сеў на лаўку, адпачыў і пайшоў далей. Хутка мяне сустрэлі школьнікі. Яны ішлі са школы. Гэта дзеці зрабілі ў полі лаўку і пасадзілі яблынькі. Я шчыра падзякаваў ім за адпачынак.
(62 словы)
Похожие статьи:
Пераказы → Любімы адпачынак
Пераказы → Адпачынак (Паводле А. Пальчэўскага)
Пераказы → Адпачынак (Паводле І. Навуменкі)