Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Дзіўныя кветкі

   Вёска патанала ў зеляніне садоў, але галоўным упрыгожаннем гэтай прырэчнай вёскі былі не сады, а незвычайныя для гэтай мясцовасці кветкі. Амаль ва ўсіх агародчыках цвілі чырвоныя, жоўтыя, ружовыя, пунсовыя, аранжавыя, крэмава-белыя цюльпаны. Стракатыя кветкі выціснулі з градак лілеі і півоні, касачы і вяргіні. Пад вокнамі кожнай хаты ківаліся тугія бутоны. Яны ў сонечны дзень раскрываліся, і тады ад іх нельга было адвесці вачэй.
   Цюльпаны зрабіліся самымі любімымі кветкамі тутэйшых гаспадынь. Заморскія кветкі добра ўзраслі на гэтай зямлі, красаваліся пад нязыркім сонцам, закрываліся ў непагадзь. Іх было так многа, што яны нават вылазілі на сцежкі, дзе-нідзе хіліліся пад ногі.
   У некаторых гаспадынь цюльпаны расцвіталі проста незвычайныя. Адны, напрыклад, былі пярэстыя, двухколерныя, з доўгімі жоўта-чорнымі венчыкамі. На другой градцы цвілі жоўтыя-жоўтыя, бы зоркі ў ясным небе, кветкі, а на трэцяй распусціліся амаль чорныя. Менавіта з іх дзівіліся людзі. Пас чорных цюльпанаў у жоўтай ад сонца рацэ здаваліся проста цудам.
(150 слоў)

Паводле А. Кажадуба.

Похожие статьи:

ПераказыЯпонская ружа

ПераказыВасількі

ПераказыЦюльпаны

ПераказыКолер кветак

ПераказыВодар дзядоўніку