На беразе многа дрэў. Адны з іх уцяклі ад вады і туляцца да недалёкага ляска. Другія абралі сабе месца ля самай вады. Вада абмывае іх карэнне, галіны схіляюцца да ракі.
Вось над вадой навіс сук. А на тым суку сядзіць невялікая птушка дзіўнага выгляду з яркім, незвычайным апярэннем бліскучага зеленавата-сіняга колеру. Галава ў гэтай птушкі ледзь не з палавіну ўсяго тулава. Нос доўгі, прамы і востры. А хвост кароткі. Такі хвост называюць куртатым. Яркая афарбоўка птушкі адразу кідаецца ў вочы. Яна здаецца нейкай чужароднай на фоне сціплага, мяккага і спакойнага беларускага пейзажу.
Нерухома сядзіць зімародак на сваім месцы. Але вось ён выцягнуў шыю, перакуліўся галавой уніз і каменем упаў у ваду, знік з вачэй.
(116 слоў)
(Паводле часопіса «Раніца»)
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Песня птушкі
Пераказы, дыктанты → Крыжадзюбы (Паводле Р. Ігнаценкі)
Пераказы, дыктанты → Пугач (Паводле В. Вольскага)
Пераказы, дыктанты → Уладар начной пушчы
Пераказы, дыктанты → У вясеннім небе