Чомга адрозніваецца ад іншых птушак сваімі дзіўнымі звычкамі. Яна плавае па вадзе з птушанятамі на спіне. Чомга нырае ў ваду разам з імі. З малымі на спіне птушка можа ўзлятаць у паветра. Яна пераносіць сваіх птушанят водным і паветраным шляхам.
Жывуць чомгі парамі. З выраю яны вяртаюцца ў красавіку. Птушкі застаюцца на Беларусі да лістапада. Яны кормяцца дробнай рыбай, насякомымі, жабкамі. Чомга сустракаецца на рэках і азёрах Палесся.
(70 слоў)
Паводле В. Вольскага
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Крыжадзюбы (Паводле Р. Ігнаценкі)
Пераказы, дыктанты → Пугач (Паводле В. Вольскага)
Пераказы, дыктанты → Уладар начной пушчы
Пераказы, дыктанты → Чомга
Пераказы, дыктанты → У вясеннім небе