Дзіўная пара восень. Усім няма часу, усе кудысьці спяшаюцца, непакояцца. Дрэвы – змяніць летняе ўбранне на асенняе. Птушкі – адляцець у цёплыя краіны. Трытоны, якія пражылі ўсё лета ў вадзе, вылазяць на сушу. А сухапутныя жабы перабіраюцца бліжэй да сажалак і ставоў. Яны з пахаладаннем апусцяцца на дно і закапаюцца там у мяккі глей.
Нават малечам-павучкам не сядзіцца ў гэты час у родным куце. Яснымі днямі яны ткуць сабе лёгкія павуцінкі-парашуцікі і адпраўляюцца на іх у далёкае падарожжа.
(79 слоў)
Паводле Р. Ігнаценкі
Похожие статьи:
Уладзімір Дубоўка → Уладзімір Дубоўка - Залатая, асенняя раніца...
Алесь Салавей → Алесь Салавей - Восень
В → Восеньскія песні
Ніна Мацяш → Ніна Мацяш - Восень
Алесь Гарун → Алесь Гарун - Восень