Пасяліўся паранены дзікі голуб на двары, пад перавернутай скрынкай. Баба Люся ставіла туды ваду, сыпала зерне.
Аднойчы Паўлік пачуў, як птушка спалохана трапечацца ў сваёй схованцы. Хлопчык выглянуў на двор і жахнуўся: на скрынцы сядзела кошка, прасоўвала лапу ў шчылінку, спрабуючы загрэбсці голуба кіпцюрамі. Давялося Паўліку пазабіваць шчыліны, каб кот не мог прасунуць лапу і каб не палохаў птушку.
Пакрысе голуб ажыў, пачаў дзяўбці зерне, піць ваду. І калі аднойчы Паўлік прыпадняў скрынку, птушка выбегла з-пад яе і ўзляцела на яблыню.
Але не даляцеў да сваіх дзікі голуб, якому давялося пабыць пры чалавеку. Назаўтра Паўлік заўважыў: прыгожая, быццам вытачаная, птушка сядзіць на каньку іхняй хаты. Потым зляцела на тое месца, дзе зусім нядаўна была яе няволя, дзе ляжала перавернутая цяжкая скрынка.
Штодня Паўлік падсыпаў круп і голуб прылятаў карміцца, злятаў з даху на плот, з плота – на зямлю і па-гаспадарску разгульваў па двары.
(145 слоў)
Паводле А. Жука
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Песня птушкі
Авяр’ян Дзеружынскі → Авяр’ян Дзеружынскі - Птушыныя напевы
Пераказы, дыктанты → Уладар начной пушчы
Васіль Жуковіч → Васіль Жуковіч - Птушыная мова
Пераказы, дыктанты → У вясеннім небе