Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Дзівосы

   Янка шмат чаго бачыць. Сядзе на ўзгорку і дзівіцца на родныя прасторы. Цэлымі днямі дзівіцца і надзівіцца не можа. Схаваецца ад усіх у полі або на лузе. Але Янка не сумуе. Ён размаўляе з полем, лесам, лугам. Любіць таксама пагутарыць з белымі бярозкамі і магутнымі дубамі. Янка ўглядаецца і прыслухоўваецца да іх. І адкрывае ён для сябе ўсё новыя і новыя дзівосы. Раптам наляціць ветрык і зноў стане ціха. А Янка ўсё дзівіцца. Канца і краю няма гэтым дзівосам.
(80 слоў)

Паводле З. Бядулі