Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь – сімвал суверэнітэту нашай краіны. Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, якое складаюць дзве каляровыя гарызантальныя паласы.
Сцяг Рэспублікі Беларусь мае тры колеры – чырвоны, зялёны і белы. Паласа чырвонага колеру – сімвал сонца, крыніцы энергіі. Паласа зялёнага колеру – знак веры ў невычэрпную сілу прыроды. Каля дрэўка размешчаны беларускі нацыянальны арнамент – чырвоныя геаметрычныя элементы на белым полі.
Белы колер гаворыць пра чысціню, мудрасць і веру. Ромбападобныя элементы – старадаўнія сімвалы ўрадлівасці, дбайна засеянага поля, пачатку і росквіту новага жыцця.
Сцяг Рэспублікі Беларусь, як і герб, сімвалізуе дзяржаўную волю народа, яго свабоду і суверэнітэт краіны.
(97 слоў)
(Паводле У. Ліпскага)
Похожие статьи:
Уладзімір Жылка → Уладзімір Жылка - Покліч
Аркадзь Куляшоў → Аркадзь Куляшоў - Сцяг брыгады
Алесь Салавей → Алесь Салавей - Трыялет
Аркадзь Куляшоў → Сцяг брыгады. Ідэйны змест, мастацкія асаблівасці
Пераказы, дыктанты → Свяшчэнныя атрыбуты дзяржавы