Кожная дэталь герба нашай дзяржавы дае важныя звесткі пра Беларусь.
Зялёны контур тэрыторыі сімвалізуе імкненне беларусаў ахоўваць межы сваёй краіны.
Герб утвораны вянком з каласоў. З аднаго боку каласы пераплецены ружовымі кветкамі канюшыны, а з другога – блакітнымі кветкамі лёну.
Вянок з пучкоў жыта з’яўляецца знакам багатага ўраджаю. Канюшына сімвалізуе сувязь са светам свойскіх жывёл, для якіх яна найлепшы корм. Лён – цудоўны матэрыял для адзення. Ён выступае сімвалам працы і дастатку.
Зямны шар на гербе гаворыць, што Беларусь успрымае ўсе народы Зямлі раўнапраўнымі сябрамі і партнёрамі. Зямля ў сонечных промнях – гэта галоўны знак жыцця.
Пяціканцовая зорка сімвалізуе мужнасць і высокія памкненні.
Герб абвіты чырвона-зялёнай стужкай з надпісам «Рэспубліка Беларусь».
У гербе адлюстраваны асноўныя нацыянальныя духоўныя каштоўнасці беларусаў.
(120 слоў)
(Паводле Э. Скобелева)
Похожие статьи:
Ян Баршчэўскі → Ян Баршчэўскі - Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях - Чытаць кнігу
Пераказы → Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь
Пераказы → Сямейны герб
Ян Баршчэўскі → Ян Баршчэўскі - Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях
Пераказы → Свяшчэнныя атрыбуты дзяржавы