У маім двары ёсць куст дзядоўніку. Яго яшчэ называюць лопухам. Летам дзядоўнік цвіце малінавымі кветкамі. Тады да яго не падступішся. Ён абавязкова ўколе. Восенню дзядоўнік робіцца шэрым. На ім з’яўляюцца калючыя шарыкі. Я шмат разоў чапляўся за яго, выскрабаў калючкі. Хацеў нават выкапаць той куст.
Але аднойчы зімой куст нібы расцвіў яркімі кветкамі. Толькі тыя кветкі пырхалі і шчабяталі. Гэта шчыглы і снегіры абляпілі куст. Яны карміліся семечкамі дзядоўніку.
(70 слоў)
Паводле В. Хомчанкі