Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Дзюймовачка

   Усё лета пражыла Дзюймовачка ў лесе. Яна ела салодкі мёд з кветак, піла расу. З травы дзяўчынка спляла калысачку.
   Прыйшла восень. Птушкі адляцелі ў вырай. Адцвілі, пажоўклі і завялі кветкі. Набліжалася доўгая зіма. Зусім холадна стала. Аднойчы пайшоў снег. Кожная сняжынка здавалася Дзюймовачцы вялізным камяком снегу. Дзяўчынка накрылася сухім лістом. Ён не саграваў. Дзюймовачка вырашыла шукаць цёплае жыллё. Яна пайшла з лесу ў пошуках новага дома.
(67 слоў)

Паводле X. К. Андэрсена