Дзьмухавец – расліна трывалая. Ён расце ўсюды: на лугах, палянах, узлесках, агародах, уздоўж дарог. Яго топчуць людзі і жывёлы, заглушаюць трава і дрэвы. А ён расце і расце, распраўляючы лісты і жоўтыя кветкі. Але дзьмухаўцы бываюць не толькі жоўтыя. У гарах Каўказа сустракаюцца віды з пурпуровымі і ліловымі кветкамі.
Парашуцікі дзьмухаўца разносіць вецер. Калі б кожны з іх вырастаў у кветку, то праз некалькі гадоў для дзьмухаўца спатрэбілася б велізарная плошча. Яна павінна быць большай за паверхню нашай планеты ў пятнаццаць разоў. Але не ўсё насенне выжывае, большая частка зярнятак гіне.
Мала хто ведае, што дзьмухавец можна есці. Маладое лісце вымочваюць у салёнай вадзе і робяць з яго салату.
У народзе дзьмухавец лічыцца добрым сродкам для ачышчэння лёгкіх. Ён дапамагае таксама ад бяссонніцы, паніжае крывяны ціск.
У сонечнае надвор’е дзьмухавец падкажа час. Яго суквецці адкрываюцца а шостай гадзіне раніцы і закрываюцца а трэцяй дня.
(144 словы)
(Паводле П. Грынчанкі, А. Церашковай)
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Зязюльчыны слёзы (Паводле А. Гурскага)
Васіль Зуёнак → Васіль Зуёнак - Гарлачык
Уладзімір Дубоўка → Уладзімір Дубоўка - Верас
Янка Журба → Янка Журба - Дзяўчынка і кветкі
Міхась Зарэцкі → Міхась Зарэцкі - Кветка пажоўклая