Калі глобус у вас пад рукою, паволі пакруціце яго па гадзіннікавай стрэлцы, знайдзіце нулявы мерыдыян. Зусім побач, крыху лявей ад яго, паміж дваццаць другім і трыццаць чацвёртым градусамі ўсходняй даўгаты, паміж пяцідзясятым і шасцідзясятым градусамі паўночнай шыраты (гэта вышэй за экватар) вы лёгка заўважыце зялёную, нават смарагдавую выяву. Яна сваімі абрысамі нагадвае вытанчаны кляновы лісток.
Гэта і ёсць Беларусь, наша старажытная зямля.
Бачыце, вось там, зверху, навісае над намі падобны на мядзведзя Скандынаўскі паўвостраў, а ўнізе, пад намі, ніжэй за Балгарыю і Турцыю, ніжэй за Чорнае мора, праліў Дарданелы і Міжземнае мора – Афрыка.
(Паводле Я. Сіпакова)
Похожие статьи:
Янка Сіпакоў → Янка Сіпакоў - Заміра
Янка Сіпакоў → Янка Сіпакоў - Клетка
Янка Сіпакоў → Янка Сіпакоў - Лета з мятлушкай
Янка Сіпакоў → Янка Сіпакоў - Як спакайней?
Янка Сіпакоў → Янка Сіпакоў - Перавернуты