Сінявокія пралескі – дзеці сонца. Ні адны кветкі так моцна не хвалююць сэрца і не цешаць вока, як гэты першацвет. Зойдзеш у веснавы лес, убачыш пад голымі дрэвамі россыпы блакітных зорак, зачаруешся і міжволі спынішся. Глядзіш на гэты цуд прыроды і наглядзецца не можаш.
Аднак гэта відовішча хвалюе не аднаго толькі чалавека. Часам на блакітных вясновых палянках сустрэнеш даўгавухага зайца або калючага вожыка. Убачыш асцярожнага рабчыка. Палюбуешся першымі веснавымі матылькамі. Яны пералятаюць з адной кветкі на другую, нястомна трапечуць у цёплым паветры. Гэта ў лесе. Прынесці пралескі дамоў – парушыць гармонію прыроды. Адразу губляецца ўся прыгажосць кветак, страчваецца іх пах.
(100 слоў)
(Паводле календара «Родная прырода»)
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Васількі
Змітрок Бядуля → Змітрок Бядуля - Плач пралескаў
Пераказы, дыктанты → Міхасёвы пралескі
Пераказы, дыктанты → Водар дзядоўніку
Пераказы, дыктанты → Дзіўныя кветкі