Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Дары прыроды

   Першабытны чалавек карміўся з палявання, рыбалоўства і збіральніцтва.
   Вясною выпраўляліся за першым шчаўем. Ішлі ў харч маладая крапіва, дзікая цыбуля, мноства іншых раслін. Вясною быў самы час і для збору птушыных яек.
   Летам выспявалі ягады. Іх елі свежымі, сушылі на зіму. Пасля цёплых дажджоў пачыналіся грыбы. Раслі яны ажно да позняй восені.
   У азёрных затоках жанчыны і дзеці выкопвалі плады вадзяных арэхаў. Збіралі арэхі і ў лесе.
   Глыбокай восенню гаспадыні са спакойным задавальненнем аглядалі ў схованках доўгія нізкі сушаных грыбоў, кошыкі і вялізныя гліняныя гаршкі з ягадамі, жалудамі, ляснымі і вадзянымі арэхамі.
(94 словы)

(Паводле М. Чарняўскага)

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыЗімовы начлег

Пераказы, дыктантыКрыштальны звон бяроз

Пераказы, дыктантыЧалавек і прырода

Пераказы, дыктантыБеражыце прыроду

Якуб КоласКарціны роднай прыроды ў паэме «Новая зямля». Жанравыя асаблівасці паэмы