Ён быў худы: скура ды косці. І пайшло па вёсцы, што сабака шалёны. У яго кідалі чым папала. Жывёліна пакінула вёску і стала жыць у прыбярэжным лазняку.
Я вельмі хваляваўся. Дзе начуе сабака? Чым корміцца? Зіма ж на дварэ. Аднойчы не вытрымаў. Набіў кішэні хлебам і накіраваўся шукаць небараку.
Ён выбег мне насустрач. На яго страшна было глядзець. Жывот падцягнула да самай спіны. Сабака брахаў да хрыпаты. Я кінуў акрайчык хлеба. Жывёліна паглядзела на мяне недаверліва, але хлеб узяла і знікла ў кустах. Потым зноў вярнулася. З кустоў даносілася слабае скавытанне. Шчаняты! Вось каму жывёліна адносіла мае гасцінцы. Хоць сама была галодная, але так і не паласавалася хлебам. Як і кожная маці, што аддае лепшае сваім дзецям.
Назаўтра сабака падпусціў мяне бліжэй да шчанят. Дзеці былі такія ж худыя, як і маці.
Аднойчы жывёліна ўзяла шчаня і паклала каля маіх ног. Потым прынесла другое і даверліва паглядзела мне ў вочы. Усю сямейку я прывёў дадому і зрабіў цёплую будку.
(160 слоў)
(Паводле В. Кастылёва)
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Белы шпіц
Пераказы, дыктанты → Шукаю гаспадара
Пераказы, дыктанты → Белы шпіц
Уладзімір Ягоўдзік → Уладзімір Ягоўдзік - Атаман-барабан
Пераказы, дыктанты → Фомка