Кожны год за некалькі дзён да заняткаў ты ідзеш у школу па сшыткі і падручнікі. Але ж ты не адзін. Усіх школьнікаў нават не злічыш. Ва ўсіх школах вучацца мільёны вучняў. Усім патрэбны сшыткі. А зрабіць сшытак не так проста. Першай бярэцца за работу піла. Яна спілоўвае яліну. Спачатку яліну спілоўваюць, потым сцярэбліваюць сякерай яе калючыя зялёныя лапы. Сшыткі робяць з яловага бярвення. Драўніну вараць у вялікім катле, дабаўляюць у кацёл кіслату. Драўніна разварваецца на валокны. Потым валокны разбіваюць, размолваюць. Атрымліваецца сапраўдная каша. З гэтай кашы машыны робяць паперу. З паперы робяць сшыткі. А калі патрэбна асабліва моцная папера, яе робяць з ануч. Папяровыя фабрыкі ў нас будуюць у лясах. Многа людзей працуюць над стварэннем сшытка.
Не псуй паперы дарэмна, акуратна пішы ў сшытку.
(124 словы)
Паводле М. Ільіна і А. Сегал
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Мае сшыткі
Лідзія Арабей → Лідзія Арабей - Новы сшытак