Былі ў Коласа любімыя мясціны ў лесе, якія ён часта наведваў. Такім сталым прытулкам стаў Вусцянскі груд. Навокал былі выдатныя грыбныя мясціны, дзе раслі адметныя баравікі. Канстанцін Міхайлавіч не любіў хадзіць у грыбы вялікай кампаніяй. Ад сілы браў з сабой трох-чатырох чалавек. І кожнаму даваў пэўны ўчастак:
– Ты вось, браток, кіруйся на тую сухаверхую хвойку. Але лявей не бярыся ні на крок. Там мой сектар...
Калі ж часам каму-небудзь выпадкова траплялася ўзяць на які баравік болей, Канстанцін Міхайлавіч з яўным дакорам адзначаў:
– Перахітрыў ты, брат, мяне... Няйначай да маіх запаветных мясцін дапяў...
Аднак перахітрыць Якуба Коласа ў гэтай справе было амаль што немагчыма.
(Паводле М. Лужаніна)
Похожие статьи:
Якуб Колас → Паэма «Новая зямля» — мастацкая энцыклапедыя жыцця беларускага сялянства
Якуб Колас → Духоўнае багацце чалавека ў паэме «Новая зямля»
Якуб Колас → Творчасць Якуба Коласа
Якуб Колас → Карціны роднай прыроды ў паэме «Новая зямля». Жанравыя асаблівасці паэмы
Якуб Колас → Служэнне народу — асноўны абавязак мастака. Паэма «Сымон-музыка»