Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Грыбная пара

   На некалькі дзён зачасцілі дажджы. Яны прыйшліся якраз на той час, калі жыта, выпусціўшы маладзенькі колас, пакрываецца лёгкімі «завушнічкамі».
   А ў гэты час у лесе пачынаюць вылазіць першыя грыбы. Гэта і баравікі, і лісічкі, і падбярозавікі.
   Але грыбы гэтага перыяду растуць нядоўга. І літаральна праз тыдзень яны знікнуць гэтак жа раптоўна, як і пачалі расці. Толькі адкаласуе жыта – тут жа знікаюць у лесе грыбы. З’явяцца яны толькі пад восень і ўжо больш працяглы перыяд будуць радаваць грыбнікоў. Некаторыя будуць расці да канца верасня, іншыя, як, напрыклад, апенькі, дык і ў лістападзе багатымі высыпкамі пацешаць, а такія, як рыжыкі і падбярозавікі, да самых першых маразоў застаюцца. А пакуль гэта быццам першы пробны дэсант выкідваецца і супадае з каласаваннем збажыны, таму і называюць грыбы каласавікамі. Хай гэта будзе лісічка, падбярозавік ці нават сам баравік, а ўсё роўна завуць іх аднолькава – каласавік.
(139 слоў)

Паводле В. Грамыкі

 

Похожие статьи:

ПераказыГрыбы ў павер’ях

ПераказыГрыбныя дажджы

ПераказыВеснавыя грыбы

ПераказыНастасін гай

ПераказыБаравічкі