Беларускі лес багаты на дары прыроды. Залацяцца на сонцы крамяныя баравікі. У асінніку чырванеюць шапачкі падасінавікаў. У бярэзніку выглядаюць з травы абабкі. Дружнай сямейкай збіваюцца ў цесны гурт жоўтыя, чырвоныя, сінія, зялёныя сыраежкі. Быццам сама вясёлка расфарбавала іх у свае колеры.
Але не ўсе грыбы можна есці. Ёсць сярод іх ядавітыя. Не спяшайцеся класці ў кошык невядомы грыб. Лепш звярнуцца па дапамогу да дарослых.
(66 слоў)
Па матэрыялах часопіса «Вясёлка»
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Грыбы ў павер’ях
Пераказы, дыктанты → Грыбныя дажджы
Пераказы, дыктанты → Баравічкі (Паводле Я. Сіпакова)
Пераказы, дыктанты → Настасін гай
Пераказы, дыктанты → Веснавыя грыбы