Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Гора
У той дзень людзі толькі што пазбіраліся з лясоў, дзе яны хаваліся ад нямецкіх карнікаў. Некаторыя не знайшлі сваіх хат. На іх месцы датлявалі цёплыя яшчэ папялішчы. Не знайшоў сваёй хаты і дзед Астап. Не знайшоў і нявесткі, і двух маленькіх унукаў. Людзі сказалі яму, што яны згарэлі ў хаце, што іх загубілі немцы.
(54 словы)