Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Горад (Паводле М. Кусянкова)

   Спускаюся па набярэжнай міма Траецкага прадмесця паўз акуратныя, пад чырвонай чарапіцаю дамкі, але іх я не бачу, толькі падсвядома ўспрымаю збоку невыразныя ружаватыя цені. Быццам зусім няісны, лунае перада мною пад белымі воблакамі такі ж белы, акварэльна-прывідны кафедральны сабор. Потым ён у мяне збоку – гэта я ўжо іду, мабыць, па мосце над Свіслаччу, каб неўзабаве павярнуць на праспект Машэрава. Тут, на праспекце, на мяне часцей, чым дзе-небудзь, находзіць нешта філасофскае: я думаю, як фатальна ўвайшоў у маё чалавечае існаванне гэты вялікі сталічны горад. Але ці не паспяшаўся я з такімі сваімі думкамі?.. Самы сучасны ў горадзе праспект з яго вышыннымі гмахамі, няйнакш, мой урбаністычны міраж, які плыве, прывідна зыбаецца ў мяне перад вачамі, а яго бясконцы, аднастайны гул чуецца мне ўсё больш і больш аддаленым. Горад не запаланіў мяне ўсяго, ён толькі паўрэальны мой антураж, а сапраўды рэальным у маім жыцці намнога раней стала тое, што найперш было мне наканавана. Суджана было мне калісьці адшукаць у лясным гушчары схаванае Богам ад усяго свету Заліп’е, а ў ім забрысці ў двор да Гаркушы, каб вось ужо чвэрць веку так кроўна, так зацікаўлена быць далучаным то да адной, то да другой яго сямейнай гісторыі!
(192 словы)

Паводле М. Кусянкова

 

Похожие статьи:

Генадзь БураўкінГенадзь Бураўкін - Ты, горад мой...

Рыгор БарадулінРыгор Барадулін - Незвычайны горад

Пераказы, дыктантыУ горадзе (Паводле Я. Коласа)

Аляксей ПысінАляксей Пысін - Мой зялёны горад

Пераказы, дыктантыУ горадзе