Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Горад-мара

   У канцы мая вялікая група хлопцаў і дзяўчат паехала на некалькі дзён у Ленінград. Гэта было нешта накшталт развітальнага падарожжа. У чэрвені большасць з іх павінна была назаўсёды раз’ехацца па сваіх гарадах, пакінуўшы адзін аднаго.
   Гэта быў горад-мара. Андрэй зразумеў гэта на самым першым спатканні з ім, калі выйшаў на Неўскую набярэжную. Світання не было, бо стаяў канец мая і цямнела ўначы на гадзіну-дзве.
   Нява каціла ў заліў хвалі, зрэдку ўсплёскваючы грабеньчыкамі. Невядома, адкуль яны браліся: ветру не было ў бескалярова-блакітным небе.
   Шпіль Петрапаўлаўскай крэпасці ўпіваўся ў неба, ужо злёгку пазалочаны на самай вяршыні. Ён быў лёгкі і горды, як бессмяротны радок.
   Убачыўшы ўсё гэта, Андрэй зразумеў, што прапаў. Гэты горад быў падобны на тыя гарады, якія сняцца ў самых шчаслівых снах дзяцінства, аб якіх потым плачаш, не маючы магчымасці трапіць у згублены рай. Упершыню пасля дзён дзяцінства захацелася ўзняцца і паплысці над гэтай вадою, над будынкам і шпілямі, над далёкім морам.
(152 словы)

Паводле У. Караткевіча

 

Похожие статьи:

Рыгор БарадулінРыгор Барадулін - Незвычайны горад

ПераказыУ горадзе

Генадзь БураўкінГенадзь Бураўкін - Ты, горад мой...

Алесь РазанаўАлесь Разанаў - Горад

Аляксей ПысінАляксей Пысін - Мой зялёны горад