Мсціслаў сустракаў нас, утульна дрэмлючы пад шчыльнай пялюшкай лістападаўскай смугі, і толькі на якіх паўгадзіны высунуў з-пад яе твар, каб павітацца.
Але гэта быў сапраўды цуд. Падняўся ўверх туман – і з Замкавай гары як на далоні адкрыўся горад з яшмы. Так, ён увесь быў нібыта вытачаны невядомымі майстрамі з агромністага кавалка гэтага каменю, які, як вядома, мае мноства адценняў. Яшма Мсціслава была майго любімага, зеленавата-шэрага, колеру, з рудаватымі крапінкамі (гэта выглядвала між платоў і сцен змоклае апалае лісце). Свінцовае неба над горадам і такая ж стужка ціхаплыннай Віхры, што адмыслова апаясвае Мсціслаў, у той дзень яму вельмі пасавалі, як удала падабраная да каштоўнай аздобы сціплая сукенка.
Улетку горад, напэўна, малахітавы пасля дажджу і смарагдавы ў сонечных промнях. А ранняй восенню – залаты. Прыедзьце ў Мсціслаў зімой, і, можа, вам пашанцуе ўбачыць дыяментавы горад.
Цуд, згадзіцеся, можна ўбачыць усюды. Галоўнае – жыць яго прадчуваннем, хацець яго ўбачыць. Нават у туманным паўзмроку няласкавага лістапада.
(153 словы)
А. Ляўковіч
Похожие статьи:
Пераказы → Слова пра буслоў