Шмат таямнічага ўтойваецца і ў назвах некаторых нашых абласных цэнтраў. Паводле шчаслівага збегу акалічнасцей, так сталася, што ўсе яны маюць даволі багатае гістарычнае мінулае, а гэта дае падставы для ўзнікнення розных легендаў аб паходжанні іх назваў. Прычым дапытлівы чалавечы розум па некаторых з іх яшчэ і па сённяшні дзень не дакапаўся да ісціны, працягваючы задавальняць сваю вялікую зацікаўленасць усяго толькі здагадкамі і гіпотэзамі. Узяць, напрыклад, Гомель. Многія вучоныя ледзь не катэгарычна выводзяць яго са старажытнага тэрміна гаміла – узгорак. Аднак сёй-той схільны тлумачыць значэнне гэтага тапоніма на ўзроўні спрошчанага падыходу да загадкі. Назва тлумачыцца і тым, што паблізу горада, размешчанага на славутай рацэ Сож, было даволі мелка, і людзі, каб папярэдзіць адзін аднаго ў час руху па вадзе, выкрыквалі: «Го-го-го! Мель!» Не навукова, але досыць займальна!
(126 слоў)
Паводле Л. Лыча
Похожие статьи:
Пераказы → Горад на Сажы