Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Гняздо ластаўкі

   Пад страхой хаты ластаўка пабудавала ўтульнае гняздзечка. Верабей вырашыў заняць чужое жыллё. Ён хуценька заляцеў у гняздо і схаваўся.
   Ластаўка ўзняла шум. Яна стала выганяць вераб’я. Захопнік раскрыў крылы, закрычаў. Ластаўка спалохана адляцела.
   Але што гэта? Раптам прымчалася цэлая чарада птушак. Кожная несла ў дзюбе кавалачак зямлі. Яны хутка замуравалі ўваход у гняздо.
   Верабей спужаўся, нарабіў крыку. Мы прынеслі лесвіцу і адкрылі адтуліну. Верабей вылецеў стралой. Ластаўка вярнулася ў свой дом і звонка заспявала.
(74 словы)

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыПершы аблёт

Якуб КоласЯкуб Колас - Ластаўкі

Міхась ЗарэмбаМіхась Зарэмба - Рыжая ластаўка - ГДЗ

Артур ВольскіАртур Вольскі - Вярніся, ластаўка!..

Янка ЖурбаЯнка Журба - Ластаўкі