Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Гаспадыня лесу

   Цяжка адарваць вочы ад казачнай прыгажосці. На залітай сонцам маладой сасонцы прыхарошвалася вавёрка. Пераскокваючы з адной галінкі на другую, кідала на мяне цікаўныя позіркі. Трымалася велічна, грацыёзна. Здаецца, яна тут адчувала сябе гаспадыняй, глядзела на мяне з даверам і нібы заклікала смялей трымацца. Яна скочыла на самую нізкую ад зямлі галінку, пакруцілася на ёй, піскнула і зляцела на зямлю. Хутка-хутка пабегла туды, дзе сярод лесу віднелася шырокая прагаліна. Калі я прыбег на палянку, яна сядзела на высокім пні сярод малінніку, нахіляла да сябе вецце і ласавалася ягадамі. Палянка, зарослая маліннікам, чырванню пералівалася на сонцы.
   На нейкі час я згубіў звярка. Калі ж пачаў ягадамі напаўняць свой кошычак, пачуў яе голас. Яна сядзела на зялёнай галінцы елкі і, як мне здалося, радавалася, што прывяла мяне сюды, у ягады.
   Салодкія сакавітыя маліны сыпаліся і сыпаліся ў кошык, а да мяне цягнуліся ўсё новыя цяжкія галінкі, дзе ягады, здавалася, былі яшчэ буйнейшыя і прывабнейшыя.
(151 слова)

Паводле І. Мяжэвіча

 

Похожие статьи:

Васіль ВіткаВасіль Вітка - Вавёрчына гора

Мікола ЧарняўскіМікола Чарняўскі - Лясная гаспадыня

Артур ВольскіАртур Вольскі - Вавёрка

Пераказы, дыктантыВыпадак у лесе

Віталь ВольскіВіталь Вольскі - Вавёрка