Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Гаспадарка
У нас у горадзе гаспадаркі няма. Затое яна ёсць у бабулі. Неяк папрасіла мяне бабуля паглядзець падушачкі. Я пабег у спальны пакой. Тут былі засланы ложкі. А падушкі ўзнімаліся аж да столі. Тут былі і маленькія падушачкі. Усе яны былі на сваім месцы. Я так і сказаў бабулі. Бабуля засмяялася. Яна ж падушачкамі называе гусянят.
(56 слоў)